Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 28 человек

Папулярызацыя беларускай мовы ў адукацыйным працэсе ўстановы дашкольнай адукацыі

Дата: 17 марта в 17:15
Автор: Качко Е. С.

    Адметнай рысай любой вялiкай нацьі, любога вялікага народа з’яўляюцца трапяткія адносіны да сваёй гістарычнай спадчыны, да сваёй культуры, i ў першую чаргу да роднай мовы.

 Палітыка нашай дзяржавы накіравана на адраджэнне нацыянальных традыцый і каштоўнасцей, бо толькі такое пакаленне, якое ўсведамляе сваю нацыянальную годнасць, свае карані і культуру, будзе трывалым аплотам краіны. Выхаванне дзяцей павінна грунтаваца на роднай мове, гісторыі і традыцыях. Калі своечасова не заахвочыць дзяцей да ўласнай нацыянальнай культуры, працэс нацыянальнай ідэнтыфікацыі нівеліруецца, што можа прывесці ў далейшым да закамплексаванасці, праяўлення нацыянальнай ушчэрбнасці, нізкага ўзроўню сацыяльнай паспяховасці. Менавіта з пазнання роднай мовы, з усведамлення яе як найвялікшай каштоўнасці пачынаецца станаўленне самасвядомасці дашкольнікаў. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.