Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 49 человек

Беларускамоўная група ў дзіцячым садзе

Дата: 20 марта 2017 в 15:41, Обновлено 20 марта в 10:52
Автор: Качко Е. С.

Дашкольны ўзрост найбольш спрыяльны для авалодання беларускай мовай. Таму ў нашым дзіцячым садзе працуе  беларускамоўнуая група. Педагогі з дзецьмі размаўляюць толькі на роднай мове, з малых гадоў расказваюць выхаванцам пра культуру беларусаў і народныя святы.

Каб лепей пазнаць гісторыю свайго краю, выхоўваць любоў да родных мясцін, трэба размаўляць на роднай мове. Скарбніца нашай краіны вельмі багатая песнямі, апавяданнямі, вершамі і казкамі, традыцыямі і святамі. Казкі любяць усе — дарэчы не толькі малыя, але і дарослыя. Так вось размаўляючы на беларускай мове – мове нашых бацькоў і продкаў у паўсядзёным жыцці – малыя кожны дзень адпраўляюцца ў казачнае падарожжа слоў: крок за крокам яны пазнаюць усё больш і больш, і стараюцца ўжываць свае веды ў ігравой і навучальнай дзейнасці. А як прыемна чуць ад бацькоў, калі дзеці прыходзяць да дому пасля дзіцячана садку, і пачынаюць вучыць іх.! Што гэта значыць? Гэта значыць тое, што дзеткам падабаецца вывучаць родную мову!

Беларускамоўная група патрабуе стварэння адпаведнага прадметна-развіваючага асяроддзя, якое забяспечвае фарміраванне нацыянальная самасвядомасці. Таму мы планіруем стварыць у групе этнаграфічны куток у выглядзе беларускай хаткі, дзе будуць праводзіцца заняткі па азнаямленнюз з асаблівасцямі быту беларусаў; дзе дзеці змогуць пагартаць кнігі з беларускімі народнымі казкамі і пагуляць з вядомымі казачнымі героямі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.